“Квітней, наша родная мова!” — пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў нашай дашкольнай установе ў Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай важнай даце. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавацелю. У кожнай узроставай групе выхавацелі арганізавалі выставу дзіцячых кніг беларускіхпісьменнікаў, а таксама беларускага фальклору.
У гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садку былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы – “Як ты дарагая мне, мая родная мова!”, “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, “Па старонках беларускіх казак”. Арганізаваны інсцэніроўкі казак, чытанне і завучванне пацешак, вершаў, слуханне беларускіх песень, беларускія інтэрактыўныя, дыдактычныя і рухомыя гульні.
Для дзяцей самага малодшага ўзросту была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Для бацькоў (законных прадстаўнікоў) падрыхтавалі інфармацыйныя лісткі, у якіх былі змешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.
Сённяшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне, ён быў яркім, насычаным і запамінальным!