Государственное учреждение образования "Детский сад №114 г.Могилева"

09.09.2025

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.

У дзяржаўнай установе адукаццыі «Дзіцячы сад № 114 г.Магілёва» прайшла вясёлая забава «Вечарына беларускага фальклору», якая перанесла дзяцей у свет беларускіх народных традыцый. Выхавальнікі пазнаёміліся з рэчамі хатняга ўжытку, акунуліся ў атмасферу старадаўніх гульняў, песень і забаў, дружна выконвалі пацешкі і прымаўкі.

Адным з самых запамінальных момантаў стала выступленне маленькіх музыкантаў, якія дружна выканалі вясёлую танцавальную мелодыю. У іх атрымаўся сапраўдны народны аркестр!

Гэты дзень падарыў дзецям не толькі радасць і весялосць, але і знаёмства з багатай культурай беларускага народа. Такія святы вучаць дзяцей любіць сваю гісторыю, шанаваць народную мудрасць і захоўваць традыцыі для будучых пакаленняў.

Музычны кіраўнік, Мацукевіч Т.М

Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться