«Слова тыдня» (Слово недели) — рэспубліканскі адукацыйны праект і педагагічная ініцыятыва ў дзіцячых садах Беларусі. Галоўная мэта праекта — якасная рэализацыя зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Падрыхтоўка да навучання грамаце», «Мастацкая літаратура» і інш.), а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівага інтарэсу да роднай мовы ва ўмовах двуязычча, развіццё беларускай звязнай мовы і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу аўтэнтычнымі беларускімі словамі ў рускамоўных групах.
Мова — гэта падмурак нацыянальнай ідэнтычнасці. Чуць прыгожую беларускую мову, азначае вучыць новыя словы, развіваць маўленне, пашыраць кругагляд, вучыцца адчуваць эмацыйныя адценні і ганарыцца тым, што мы, беларусы, маем такую багатую і мілагучную мову. Кожнае новае слова становіцца для дзіцяці маленькім адкрыццём! Размаўляючы па-беларуску, дзіця пачынае лепш разумець, хто ён, адкуль яго карані і ў чым унікальнасць яго культуры.
Кожны чацвер у дзіцячым садку праходзьць беларускамоўны дзень! Менавіта ў гэты дзень мы знаёмім дзяцей з новым беларускім словам, якое актыўна выкарыстоўваем на працягу ўсяго дня.


.jpg)
